BE RU EN

Сур'ёзная аварыя ў Лідскім раёне: легкавушцы адарвала дах пасля сутыкнення з аўто дарожнікаў

  • 10.09.2024, 16:33

Кіроўца загінуў.

Кіроўца легкавушкі загінуў падчас сутыкнення з машынай дарожнікаў у Лідскім раёне. Як паведамілі ў ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама, надзвычайнае здарэнне адбылося 10 верасня блізу 13.00 на 194-м кіламетры трасы М6 Менск — Гародня.

Папярэдне ўстаноўлена, што 44-гадовы кіроўца Skoda ехаў у накірунку Менска. Пры абгоне цяжкавіка паблізу вёскі Шпілек ён рэзнуўся ў машыну прыкрыцця работнікаў дарожных службаў, якія стаялі і праводзілі абслугоўванне бетонных блокаў на раздзяляльнай паласе.

У выніку ДТЗ кіроўца Skoda ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння. Людзі, якія знаходзіліся ў салоне ГАЗ і ля раздзяляльнай паласы, у аварыі не пацярпелі.

Апошнія навіны