BE RU EN

Калона тэхнікі РФ спрабавала прарвацца на Харкаўшчыну

  • 10.09.2024, 16:27

УСУ «горача» сустрэлі расейцаў.

10 верасня ў Харкаўскай вобласці байцы 92-й асобнай штурмавой брыгады УСУ імя Івана Сірко паспяхова адбілі спробу штурму з боку расейскіх войск. Акупанты, рухаючыся калонай з трох адзінак бронетэхнікі - двух БМП-2 і аднаго танка Т-72, распачалі наступ з тэрыторыі Расеі на пазіцыі ўкраінскай брыгады.

«Нашы хлопцы «горача» сустрэлі акупантаў: працавала артылерыя, супрацьтанкісты, БУБпАК «Ахілес», падраздзяленні БпЛА штурмавых батальёнаў, рота агнявой падтрымкі. Зладжана і эфектыўна казакі далі адпор. Вынік працы - усё дзярмо знішчанае», - адрапартавалі ў 92-й брыгадзе.

Апошнія навіны