BE RU EN

На Альманскіх балотах гарыць 70 гектараў тэрыторыі

  • 10.09.2024, 16:19

Пажар плануюць патушыць падвечар.

Увечары, 9 верасня, на Альманскіх балотах пачаўся пажар. Яго пляц прыблізна складае амаль 70 гектараў, а патушыць яго плануюць да вечара, піша «Белта» са спасылкай на міністра лясной гаспадаркі Аляксандра Куліка.

«Узгаранне вялікае, асноўная частка яго - на балоце. Лясныя землі мы пакуль баронім. На жаль, некаторыя адцінкі, дзе ёсць багун, нізкабанітэтная хвоя, не далі нам падступіцца мінулай ноччу. Але, думаю, што сёння да вечара мы гэтыя працы скончым», - распавёў Кулік.

З яго слоў, пры тушэнні пажару задзейнічаныя 110 чалавек і восем пажарных машын. Таксама прыцягнулі авіяцыю: два верталёты Мі-8 і Мі-17.

Апошнія навіны