BE RU EN

У Баранавічах адбылося незвычайнае ДТЗ

  • 22.08.2024, 21:37

Сутыкнуліся дзве бетонамяшалкі.

Сёння а 12:40 на вуліцы Кірава ў Баранавічах сутыкнуліся два грузавыя аўтамабілі.

Аднаму з кіроўцаў спатрэбілася дапамога ратавальнікаў: яго ногі прыціснула.

Ратавальнікі з дапамогай спецыяльнай прылады адчынілі дзверы, адціснулі панэль, вызвалілі мужчыну і перадалі яго брыгадзе медыкаў.

Пасля агляду пацярпелага шпіталізавалі ў лякарню. Кіроўца другога аўто не пацярпеў.

Апошнія навіны