BE RU EN

Беларуска Аляксандра Сасновіч прабілася ў асноўную сетку US Open

  • 22.08.2024, 21:10

Беларуская тэнісістка ў адборы перамагла ў трох паядынках

Аляксандра Сасновіч (101-я ў рэйтынгу WTA) прабілася ў асноўную сетку US Open.

Беларуская тэнісістка ў адборы перамагла ў трох паядынках. Спачатку яна перамагла Хармані Тан (225) з Францыі — 6:2, 6:3, пасля — Хізэр Уотсан (191) з Вялікабрытаніі — 6:1, 6:4. У чацвер у вызначальным матчы Сасновіч падолела Зэйнэп Санмез (152) з Турцыі — 6:2, 7:6 (9:7).

Раней адбор Адкрытага чэмпіянату ЗША не прайшлі беларускі Ірына Шымановіч і Алена Фалей. У асноўнай сетцы US Open, якая стартуе 26 жніўня, разам з Аляксандрай Сасновіч паўдзельнічаюць Арына Сабаленка (2) і Вікторыя Азаранка (20).

Апошнія навіны