BE RU EN

Расейцы зладзілі «сяброўскі» агонь у Курскай вобласці

  • 22.08.2024, 16:41

Знішчылі сваю ж БМП.

У баі за сяло Рускую Канапельку Курскай вобласці РФ расейская БМП-3 расстраляла расейскую ж БМП-2.

Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Карты и стрелочники».

На кадрах відаць, як БМП-2 войска РФ страляе па ўкраінскім браневіку. Пасля выязджае на лінію агню, а экіпаж расейскай БМП-3 прымае яе за варожую. У выніку адна расейская БМП знішчыла іншую.

«Гэта следства слабой каардынацыі і дзеянняў розных падраздзяленняў у адным сутыкненні. Ключавая слабасць расейскай групоўкі ў Курскай вобласці зараз. Яна вытканая з даволі незалежных атрадаў і частак, якія з прычыны тыповага бязладдзя УС РФ не могуць дзейнічаць як адзінае цэлае», - такую выснову робяць эксперты рэсурсу.

Апошнія навіны