УСУ ўдарылі па штабе спецназа «Ахмат» у Курскай вобласці
- 22.08.2024, 16:13
Ліквідаваны камандзір і 30 расейцаў.
На тэрыторыі Курскай вобласці РФ Узброеныя сілы Украіны нанеслі дакладны ўдар па камандным пункце кадыраўскага падраздзялення «Ахмат».
У выніку атакі быў ліквідаваны камандзір групы з пазыўным «Шустры» і амаль 30 расейскіх акупантаў.
Пра гэта паведаміў афіцэр УСУ Анатоль Штэфан. Момант удару публікуе Telegram-канал «Украіна 365».
Паводле інфармацыі, якая паступае, «Шустры», сапраўднае імя і прозвішча якога зараз удакладняюцца, быў камандзірам 2-га мотастралковага батальёна 4-й брыгады спецназа «Ахмат».
«Шустры» часта прысутнічае на супольных фатаграфіях з камандзірам «кадыраўцаў» у Курскай вобласці Апці Алаўдзінавым. Украінскія байцы паведамілі, што аперацыя была старанна падрыхтаваная і праводзілася пад сталым назіраннем за цэллю.