BE RU EN

Менскіх школьнікаў больш не будуць карміць пельменямі

  • 22.08.2024, 14:36

Меню змянілася.

Пельмені выключылі з восеньскага меню школьных сталовых Менска.

Пра гэта распавяла дырэктарка «Камбіната школьнага харчавання горада Менска» Людміла Крупская. З яе слоў, пельмені могуць вярнуцца ў іншым сезонным меню, піша БелТА.

Сёлета ў восеньскі рацыён менскіх школьнікаў уключаныя блізу 124 страў. У прыкладныя двухтыднёвыя рацыёны на восень уключаныя 5 новых страў, а таксама стравы, якія ўжо карыстаюцца попытам у вучняў. Сярод папулярных - шашлычок «Школьны», курачка «Пікантная», катлета «Папараць».

Сярод навінак - блінцы з яблыкам і цынамонам на палудзень, курыная грудка, запечаная ў смятанным соусе, на абед. У рацыён малодшых школьнікаў на сняданкі вярнулі блінцы з тварагом і сырнікі.

Акрамя таго, Крупская абяцае два новыя напоі, але іх склад яна не раскрывае.

Апошнія навіны