BE RU EN

Расея пачала выводзіць войскі з Калінінграда

  • 22.08.2024, 14:20

Пасля пачатку курскай аперацыі УСУ.

Дзякуючы паспяховаму наступу УСУ ў Курскай вобласці ў Калінінградзе назіраецца прыкметнае скарачэнне расейскіх наземных войск.

Пра гэта заявіў камандуючы Літоўскім войскам Раймундас Вайкшнарас, паведамляе Delfi.

«Як толькі пачалася вайна ва Украіне, мы ўжо заўважылі, што з Калінінграда было перакінута шмат тэхнікі і частка асабовага складу. Толькі яны вярнуліся пасля ратацыі, і цяпер бачна, што ідзе дастатковае скарачэнне, прынамсі, наземных войск», - сказаў Вайкшнарас.

Аднак, з яго слоў, расслабляцца нельга, бо Крэмль працягвае спробы кантраляваць рэгіён Балтыйскага мора.

«Але не будзем падманваць сябе, так званая сістэма A2/AD, якая затуляе з паветра, у іх моцная. І нічога там не змянілася. Яны па-ранейшаму спрабуюць кантраляваць Балтыйскае мора, па-ранейшаму спрабуюць кантраляваць гэты рэгіён, таму мы таксама павінны захоўваць пільнасць і сачыць за тым, што там адбываецца», - падкрэсліў ён.

Апошнія навіны