УСУ ўзялі ў палон яшчэ адну групу расейцаў у Курскай вобласці
- 22.08.2024, 14:08
«Кацёл» для войска РФ закрываецца.
УСУ ўзялі яшчэ некалькі партый ваеннапалонных падчас ваеннай аперацыі на тэрыторыі Курскай вобласці. Паводле інфармацыі, якая паступае, перадавым падраздзяленням УСУ ў выніку паспяховай атакі ўдалося акружыць і ўзяць у палон значную колькасць расейскіх жаўнераў.
Украінскі журналіст Дзяніс Казанскі ў сваім Telegram-канале апублікаваў відэа, на якіх узятыя ў палон расейцы распавялі абставіны свайго фіяска.
Лежачы на зямлі з рукамі на патыліцы, яны патлумачылі, што паспрабавалі эвакуявацца, але не змаглі ўцячы ад УСУ.
На другім відэа расейскія дыверсанты з 810-й брыгады марской пяхоты з Севастопаля.
Палонныя расейскія вайскоўцы неўзаюбаве будуць дэпартаваныя на тэрыторыю Украіны, дзе з імі будуць праведзеныя неабходныя допыты.