BE RU EN

Турыст паказаў беларускі аграгарадок-прывід

  • 22.08.2024, 15:52

Сапраўдны помнік безгаспадарлівасці рэжыму Лукашэнкі.

У TikTok з'явілася відэа з беларускага аграгарадка-здані.

На роліку - кварталы недабудаваных дамоў, закінуты дзіцячы садок.

«Такія помнікі карупцыі і безгаспадарлівасці рэжыму Лукашэнкі «ўпрыгожваюць» усю Беларусь. Кампанія, якая праводзіцца з 2005 года, па будаўніцтве паўтары тысячы аграгарадкоў ва ўсёй краіне стала глебай для нябачанага крадзяжу народных грошай.

Гарадкі будаваліся не там, дзе ў іх была неабходнасць, а там, дзе моцным гаспадарнікам было зручней раскрадаць. Якасць будаўніцтва была жудасная, людзі мерзлі, гадамі былі пазбаўленыя бытавых выгод. Жыхары селішчаў не могуць знайсці нармальную працу з годнай аплатай», - пракаментаваў відэа чытач сайта Charter97.org

Апошнія навіны