BE RU EN

Хакеры ГУВ узламалі расейскую тэлевізію і паказалі праўду вайны

  • 22.08.2024, 11:58

Шэраг каналаў быў вымушаны спыніць вяшчанне.

Кіберспецыялісты Галоўнай управы вывведкі Мінабароны атакавалі шэраг тэлеканалаў Расеі. На расейскай тэлевізіі паказалі праўдзівыя відэа аб вайне ва Украіне.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы ў спецслужбах.

Як паведамляюць крыніцы РБК-Украіна ва ўкраінскай выведцы, відэа ад ГУВ было тройчы прадэманстравана ў прайм-тайм тэлеканалаў «Первоуральское ТВ», «Евразия 360», «Евразия. Первый канал» ды іншых. Частка атакаваных каналаў уваходзяць у медыяхолдынг тамтэйшага алігарха Андрэя Камарова.

Расейскія спецыялісты ў кібербяспецы спрабавалі выправіць сітуацыю. Аднак з-за іх дзеянняў была спыненая трансляцыя адразу дзевяці расейскіх тэлеканалаў, а менавіта «Евразия 360», «Евразия Первый канал», «Первоуральск ТВ», «Луганск 24», «Первый республиканский», «СпБ», «Оплот», ТВ- 3 і «Первый российский».

Крыніцы адзначаюць, што гэта не перашкодзіла кіберспецыялістам ГУВ у захаванні доступу да сервераў тэлекампаній.

Такім чынам, шэраг тэлеканалаў былі змушаныя спыніць вяшчанне на працяглы час з моманту здзяйснення нападу. Пра гэта сведчаць і публічныя звароты да тэлегледачоў.

На раніцу 22 жніўня толькі тэлеканал "Еўразія 360" і ТБ-3 часткова аднавілі сваю працу. Вяшчанне іншых каналаў застаецца заблакаваным.

Апошнія навіны