BE RU EN

У Беларусі з'явілася яшчэ адна сетка алкамаркетаў

  • 22.08.2024, 11:01

Гэта крамы фармату "каля дома".

У Менску адкрыліся тры крамы новай сеткі алкамаркетаў "Пяць зорак". Яе запусціла кампанія "Мінск Крышталь Трэйд".

Гэта крамы фармату "каля дома". Тамака будуць прадаваць імпартны і айчынны алкаголь. А таксама харчовыя тавары - малочную і мясную прадукцыю, морапрадукты, прысмакі.

Кампанія, якая запусціла сетку, належыць дзяржаўнаму холдынгу "Мінск Крышталь Груп".

Да канца жніўня плануюць адкрыць яшчэ дзве крамы сеткі. А ў будучыні кампанія хоча заняць усе рэгіёны краіны.

У "Мінск Крышталь трэйда" ўжо ёсць адна сетка алкамаркетаў пад брэндам "Мінск Крышталь". Усяго такіх крам 122, яны ёсць у 54 населеных пунктах Беларусі.

Апошнія навіны