BE RU EN

Шольц расказаў аб сакрэтнай падрыхтоўцы Кіевам аперацыі ў Курскай вобласці

  • 21.08.2024, 21:49

Нямеччына нічога не ведала.

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц заявіў, што Украіна не кансультавалася з Бэрлінам наконт сваёй аперацыі ў Курскай вобласці.

Пра гэта паведамляе Reuters.

У той жа час Шольц мяркуе, што аперацыя УСУ будзе абмежаваная ў часе і тэрыторыі, а Бэрлін уважліва сочыць за далейшым развіццём падзей вакол Курскай вобласці.

«Украіна падрыхтавала сваю вайсковую аперацыю ў Курскай вобласці вельмі таемна і без зваротнай сувязі, што безумоўна звязана з сітуацыяй. Гэта вельмі абмежаваная аперацыя з пункту гледжання прасторы і, верагодна, таксама з пункту гледжання часу», - сказаў Шольц.

Ён таксама заявіў, што Нямеччына і надалей будзе падтрымліваць Украіну, нягледзячы на спрэчкі, якія ўзніклі ў апошнія дні.

Апошнія навіны