BE RU EN

Раналду стварыў свой YouTube-канал і ўстанавіў рэкорд

  • 21.08.2024, 20:41

Партугалец хутчэй за ўсіх набраў адзін мільён падпісчыкаў.

Нападнік зборнай Партугаліі і савудаўскага "Аль-Насра" Крыштыяну Раналду стварыў свой YouTube-канал, які з вокамгненнай хуткасцю набірае папулярнасць.

Раналду адразу ж устанавіў рэкорд платформы. Партугалец найхутчэй набраў адзін мільён падпісчыкаў на сайце.

Яму спатрэбілася ўсяго 90 хвілін, каб атрымаць такую колькасць падпісчыкаў.

Ён дасягнуў гэтага паказчыка на пяць з паловай гадзін хутчэй, чым папярэдні рэкорд.

Апошнія навіны