BE RU EN

Барэль: Зняцце абмежаванняў для УСУ на выкарыстанне зброі Захаду дапаможа мірным намаганням

  • 21.08.2024, 19:01

РФ трэба пазбавіць «логава» для нападаў на Украіну.

Скасаванне абмежаванняў для Украіны на выкарыстанне перададзенай краінамі Захаду зброі дапаможа прасунуць мірныя намаганні.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніка дыпламатыі Еўрапейскага Звязу Жазэпа Барэля ў Twitter.

Са слоў Барэля, зняцце абмежаванняў для Украіны на выкарыстанне заходняга ўзбраення супраць расейскіх вайскоўцаў дазволіла б:

умацаваць украінскую самаабарону, бо РФ пазбавіцца «логава» для нападаў і абстрэлаў украінскіх гарадоў і інфраструктуры.

выратаваць жыцці людзей і паменшыць разбурэнні ва Украіне.

садзейнічаць прасоўванню мірных намаганняў.

Са слоў чыноўніка, ён перадаў міністру замежных спраў Украіны Дзмітрыю Кулебе, што ЕЗ цалкам падтрымлівае барацьбу Украіны супраць расейскай агрэсіі.

«Я з нецярпеннем чакаю сустрэчы з ім у Брусэлі і дыскусіі з міністрамі замежных спраў і абароны краін ЕЗ на наступным тыдні, каб рушыць наперад у нашай падтрымцы Украіны», - дадаў ён.

Апошнія навіны