У Маскве памёр генерал-тылавік
- 21.08.2024, 18:19
Дзмітрый Дрэваль служыў ва Узброеных сілах РФ 37 гадоў.
Памёр былы намеснік начальніка тылу Узброеных сіл РФ, генерал-маёр у адстаўцы Дзмітрый Дрэваль, паведаміла крыніца РБК у праваахоўных органах.
«Цялесных пашкоджанняў няма, прычына смерці натуральная, на вачах у сваякоў дома памёр», – сказаў суразмоўца РБК.
Дрэвалю было 68 гадоў.
У траўні ў генерала ўзнік канфлікт з таксістам праз тое, што ён спазняўся на футбольны матч. У выніку кіроўца стрэліў яму ў нагу з траўматычнага пісталета.
Дрэваль у пачатку 2000-х некаторы час быў намеснікам начальніка тылу. З 2018 года ён працаваў у Расейскай медыцынскай акадэміі бесперапыннай прафесійнай адукацыі, узначальваў управу арганізацыйнага забеспячэння развіцця медыцынскай адукацыі. У войску ён служыў 37 гадоў, быў узнагароджаны ордэнам «За ваенныя заслугі» і медалём «За выратаванне тых, хто гінуў».