Баранавіцкую авіябазу перабазуюць на поўдзень краіны
- 21.08.2024, 18:15
Для «ўзмацнення дзяржаўнай мяжы».
Баранавіцкая 61-я знішчальная авіяцыйная база пачала падрыхтоўку авіяцыйнай тэхнікі для перабазавання на аператыўны аэрадром Паўднёвага аперацыйнага кірунку. Пра гэта 21 жніўня паведаміў тэлеграм-канал «Истребитель», які звязваюць з авіябазай.
Авіятэхніку перакідваюць на поўдзень для «ўзмацнення дзяржаўнай мяжы».
«Першай на аператыўны аэрадром адправіцца перадавая каманда, якая падрыхтуе месцы для прыёму і размяшчэння авіяцыйнай тэхнікі. Затым перабазуюцца лётны і паветраны эшалоны», - паведаміў «Истребитель».
Дзяржаўная памежная служба Украіны (ДПСУ) пакуль не фіксуе павелічэння колькасці тэхнікі або асабовага складу беларускіх войск ля мяжы з Украінай, заявіў спікер ДПСУ палкоўнік Андрэй Дземчанка.