У Менскім раёне на АЗС цалкам згарэў паўпрычэп з бытавой тэхнікай
- 21.08.2024, 18:05
Прычына пажару вас здзівіць.
Прычыну ўзгарання паўпрычэпа Scania ў Менскім раёне ўстанавілі спецыялісты Дзяржкамітэта судовых экспертыз.
Полымя разгарэлася на адной з аўтазаправачных станцый. Супрацоўнікі МНС патушылі агонь, але пажар знішчыў паўпрычэп разам з бытавой тэхнікай. Сума прычыненай шкоды склала амаль 68 тысяч рублёў.
Эксперты ўстанавілі, што прычынай інцыдэнту стала цеплавое самазагаранне пакавання бытавой тэхнікі, якая перавозіцца, ад судакранання з металічнай платформай прычэпа, якая была разагрэтая да высокіх тэмператур праз трэнне аб яе пярэдняе правае кола.