BE RU EN

У выніку ўдару па авіябазе «Саваслейка» Украіна знішчыла тры самалёты РФ

  • 21.08.2024, 17:23

Пяць самалётаў пашкоджаныя.

16 жніўня Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны атакавала расейскую авіябазу «Саваслейка» - знішчаныя тры і пашкоджаныя пяць расейскіх самалётаў.

Пра гэта паведаміў суразмоўца liga.net у ваеннай выведцы.

З ягоных звестак, 16 жніўня ГУР ударыла дронамі-камікадзэ па аэрадроме «Саваслейка» ў Ніжагародскай вобласці РФ.

У выніку атакі знішчаны самалёт МіГ-31К або МіГ-31І, два самалёты Іл-76 і пашкоджаныя пяць суднаў — магчыма, МіГ-31К/І.

Апошнія навіны