BE RU EN

Bild: У Расеі наспявае маштабная мабілізацыя, але Пуцін абвесціць яе «ціха»

  • 21.08.2024, 16:22

Аналітыкі адзначылі, што грошай у рэгіёнах для мабілізацыі акупантаў практычна не засталося.

Расея плануе ўтоеную мабілізацыю. Яна проста неабходная, улічваючы вялікую колькасць страт на фронце.

Так мяркуе рэдактарка Bild Жана Плаўман.B> і ваенны аналітык выдання Юльян Ропке. Паводле міжнародных ацэнак, з лютага 2022 года загінула ад 110 да 140 тысяч расейскіх вайскоўцаў.

Імкненне Пуціна павялічыць колькасць войскаў, якія ваююць ва Украіне, відавочнае: мужчын прыцягваюць высокімі выплатамі, на вайскоўцаў тэрміновай службы ціснуць, каб яны падпісвалі кантракты.

Намеснік міністра абароны Украіны Іван Гаўрылюк заявіў, што Расея павялічыла колькасць сваіх войск ва Украіне з 400 тысяч чалавек у пачатку года да 600 тысяч на гэты момант, а да канца года плануе павялічыць гэтую колькасць да 800 тысяч вайскоўцаў.

Аднак сродкі, якія маюць расейскія рэгіёны для набору кантрактнікаў, сканчаюцца.

- Наспявае маштабная мабілізацыя. Ёсць здагадка, што Пуцін можа выкарыстоўваць наступленне УСУ ў Курскай вобласці, каб заклікаць на службу больш расейцаў. Праўда, зрабіць гэта, хутчэй за ўсё, будуць спрабаваць «без афіцыйнай аб'явы, таемна, - пішуць Плаўман і Ропке.

Апошнія навіны