BE RU EN

УСУ ўдарылі з HIMARS па расейцах, якія будавалі пераправу ў Курскай вобласці

  • 21.08.2024, 14:10

Z-прапагандысты б'юць трывогу.

Расейскія вайсковыя прапагандысты абураныя выкарыстаннем Украінай рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS з касетнай баявой часткай па расейскіх вайскоўцах у Курскай вобласці пры спробе пабудаваць пераправу праз раку Сейм, піша «Дыялог».

Кадры хутка распаўсюдзіліся па сацыяльных сетках і дайшлі да Z-каналаў. Убачыўшы, як расейскіх вайскоўцаў б'юць з дыстанцыі, Z-ваенкары ўспомнілі разгром расейскага войска ў раёне Белагораўкі ў 2022 годзе.

Тады ўкраінскім вайскоўцам удалося злавіць буйную колькасць расейцаў пры спробе навядзення пантоннай пераправы, дзе было знішчана некалькі дзясяткаў адзінак бранятэхнікі.

Колькасць загінулых расейскіх вайскоўцаў дагэтуль дакладна невядомая. Расейскі Z-ваенкар Жываў заяўляе, што праз два гады пасля маштабнай трагедыі для расейскага войска ніякіх высноў іх камандаванне дагэтуль не зрабіла.

«Добры дзень, Белагораўка 2022. Мы не сумавалі. Два гады з тых трагічных падзей мінула, а змен у працы няма ніякіх», - сказаў расейскі прапагандыст.

Апошнія навіны