BE RU EN

Амбасаду Беларусі ў Ерэване закідалі яйкамі і гнілой гароднінай

  • 21.08.2024, 17:22

Армяне пратэстуюць супраць слоў Лукашэнкі.

Каля пасольства Беларусі ў Арменіі прайшла акцыя пратэсту. Будынак закідалі яйкамі і гнілой гароднінай.

Пратэстоўцаў абурылі словы Лукашэнкі пра армян у інтэрв'ю расейскаму прапагандысту Яўгену Папову.

«Каму армяне патрэбны акрамя нас? Нікому яны не патрэбныя. Няхай развіваюць сваю эканоміку і арыентуюцца на тое, што ў іх ёсць. Якая Францыя, які Макрон? Заўтра не будзе Макрона і ўсе забудуцца пра Арменію», - сказаў дыктатар.

Ягоныя словы выклікалі абурэнне ў Арменіі.

Апошнія навіны