AP: Да мяжы з Украінай перакінутыя беларускія сілы СПА і авіяцыя
- 21.08.2024, 12:29
Беларускі генерал заявіў аб "значным узмацненні" мяжы.
Беларускі рэжым размясціў на мяжы з Украінай войскі супрацьпаветранай абароны і авіяцыю на наступны дзень пасля таго, як Лукашэнка абвясціў аб сцягванні да тэрыторыі ўздоўж мяжы амаль траціны свайго войска.
На ўкраінска-беларускай мяжы разгорнутыя вайскоўцы радыётэхнічнага корпуса Беларусі, туды сцягнуты зэнітныя ракеты, падае Associated Press словы камандзіра войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёра Андрэя Лук'яновіча.
Паводле ягоных слоў, такі крок - "значнае ўзмацненне".
Лукашэнка заявіў 18 жніўня, што гэты крок з`яўляецца адказам на нарошчванне ўкраінскіх войскаў ля мяжы. Ён не ўдакладніў колькасць задзейнічаных вайскоўцаў.