BE RU EN

У Гарадзенскім раёне стыхія разбурыла аўтамабільны мост

  • 21.08.2024, 12:22

Былі падтопленыя дзве вёскі.

На Гарадзеншчыне вядуцца аднаўленчыя работы пасля разбурэнняў, выкліканых нядаўняй стыхіяй. У выніку проліўняў, якія прайшлі напярэдадні, у некалькіх раёнах рэгіёну адбыліся падтапленні і разбурэнні інфраструктуры.

Мясцовыя ўлады паведамляюць, што падтапленні зафіксаваныя ў Гародні, а таксама ў Гарадзенскім і Бераставіцкім раёнах. У вёсцы Кунцаўшчына быў моцна пашкоджаны жалезабетонны аўтамабільны мост, праз гэта рух па ім стаў немагчымым. На пад'ездзе да вёскі Баранава часткова размытая дарога. Са звестак ратавальнікаў, у Баранаве падтоплена 10 жылых дамоў, а ў вёсцы Лаша - 5 дамоў. На шчасце, ніхто з жыхароў не пацярпеў.

Апошнія навіны