BE RU EN

ДАІ папярэдзіла беларускіх кіроўцаў аб 10 асаблівых днях

  • 21.08.2024, 11:39

За што пагражае пакаранне?

З 25 жніўня ў Беларусі пачнецца штогадовая комплексная акцыя "Увага - дзеці", якая працягнецца да 5 верасня. У гэты перыяд кіроўцам належыць уключаць дзённыя хадавыя агні або блізкае святло фар у дзённы час. За парушэнне гэтага патрабавання прадугледжаны штрафы, паведаміў БелТА старшы інспектар у асобых даручэннях ДАІ МУС Сяргей Півавараў.

Акцыя, якая стала традыцыйнай, накіраваная на падвышэнне адказнасці кіроўцаў і ўзмацненне мер бяспекі для дзяцей. Падчас кампаніі будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху.

Згодна з дзейным заканадаўствам, парушэнне патрабаванняў акцыі «Увага — дзеці» можа пацягнуць за сабой штраф сумай да 3 базавых адзінак (120 рублёў на сённяшні дзень). Пры паўторным парушэнні цягам года сума штрафу можа павялічыцца да 8 базавых адзінак (320 рублёў).

Апошнія навіны