BE RU EN

У Менску прадаюць дом за рэкордныя 4,5 мільёна даляраў

  • 21.08.2024, 10:25

Як ён выглядае і дзе знаходзіцца?

На Realt прадаецца палац за 4,5 мільёна даляраў. На сёння гэта самы дарагі дом з тых, што прадаецца ў Беларусі. І знаходзіцца ён зусім не ў Драздах, а нават у цікавейшым месцы. «Прапануецца да набыцця не будынак, а статуснасць і адчуванні», - гаворыцца ў аб'яве.

Гэты дом пабудавалі ў 2011 годзе ў закрытым пасёлку на вуліцы Кальцова, пра які мы раскажам ніжэй. Вось размяшчэнне дома на карце:

А вось так дом выглядае з вышыні:

Дом пабудаваны з блокаў. На даху - дахоўка. Плошча - 472 квадраты.

На першым паверсе знаходзяцца хол, гасцёўня, кухня-сталовая. Вось як гэта выглядае знутры:

На другім паверсе - кабінет і спальні.

На цокальным паверсе размясцілася зона адпачынку з саўнай і більярдам.

Усе камунікацыі ў доме цэнтральныя, ацяпленне - газавае. Пляц - 20 сотак.

Што гэта за паселішча?

Паселішча, пра якое ідзе гаворка, знаходзіцца ў тупіку вуліцы Кальцова. З аднаго боку ад яго лес, з другога - Цнянскае вадасховішча.

Фармальна землі агульнага карыстання гэтага пасёлка падзеленыя на два зямельныя надзелы, але фізічных межаў паміж гэтымі пляцамі няма. Адзін быў перададзены ў арэнду кампаніі "Дана Астра", іншы - кааператыву "Новае Кальцо". Менавіта гэтыя арганізацыі адказваюць за ўтрыманне і добраўпарадкаванне пасёлка, а таксама за пропуск на яго тэрыторыю.

Палац, які прадаецца, знаходзіцца на пляцы, якім валодае «Новае Кальцо». Пры гэтым варта адзначыць, што кожны прыдамавых пляц у пасёлку належыць уласніку канкрэтнага дома.

Апошнія навіны