BE RU EN

Атака дронаў: у Маскоўскай вобласці закрывалі адразу тры аэрапорты

  • 21.08.2024, 10:20

Расейскія ўлады заявілі аб маштабным налёце БПЛА.

Праз атаку беспілотнікаў на Маскоўскую вобласць уночы ў сераду, 21 жніўня, у аэрапортах Унукава, Дамадзедава і Жукоўскім з 2:30 да 6:30 быў абмежаваны рух самалётаў.

Пра гэта паведамляе расейскі Telegram-канал Astra.

Са звестак Мінабароны краіны-агрэсара, усяго за ноч над тэрыторыяй Расеі было нібыта збіта 45 беспілотнікаў, 11 з якіх - над Маскоўскай вобласцю.

Апошнія навіны