BE RU EN

У Беларусі парушылася энэргаразабеспячэнне больш як 130 населеных пунктаў

  • 21.08.2024, 10:17

Праз непагадзь.

Учора цягам дня праз непагадзь парушалася энергазабеспячэнне 139 населеных пунктаў, паведамляе МНС са спасылкай на ДВА "Белэнерга".

З іх большасць у Гарадзенскай вобласці (60), далей ідуць Менская (38), Гомельская (20), Магілёўская (10), Віцебская (8) і Берасцейская (3).

На 6 гадзін раніцы без электразабеспячэння заставаліся 32 населеныя пункты, з іх 22 у Менскай вобласці, дзевяць — у Гарадзенскай і адзін — Гомельскай.

На тэрыторыі Гарадзенскай вобласці былі падтопленыя 33 тэрыторыі прыватных жылых дамоў, паведамляе тэлеграм-канал аблвыканкама.

Каля в. Кунцаўшчына ў Гарадзенскім раёне атрымаў пашкоджанні мост: “Парушаная цэласнасць моста, праезд немагчымы”.

“Для ліквідацыі наступстваў і аператыўнага рэагавання на сітуацыю былі задзейнічаныя работнікі абласной управы МНС і кіраўніцтва Гарадзенскага аблвыканкама і райвыканкама, — гаворыцца ў рэлізе. - Падтапленне на жыццядзейнасць насельніцтва не паўплывала. Адсяленне жыхароў не патрабуецца”.

Апошнія навіны