Прэм'ер Індыі прыедзе ва Украіну са сваім «мірным планам»
- 21.08.2024, 9:36
Перад гэтым ён наведае Польшчу.
У пятніцу, 23 жніўня, прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі ўпершыню наведае Украіну. Ён правядзе сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім.
Сёння, 21 жніўня, стала вядома, што падчас размовы з прэзідэнтам Украіны Модзі хоча падзяліцца сваім меркаваннем наконт заканчэння вайны, паведамляе агенцтва Reuters.
Сёння прэм'ер-міністр Індыі наведае Польшчу, а ўжо ў пятніцу яго чакаюць у Кіеве. У ліпені 2024 года Модзі ўжо быў з працоўным візітам у Маскве. Тады ён папракнуў Пуціна ў тым, што той у лютым 2022 года ўварваўся ва Украіну.
У ліпені Модзі ўжо сустракаўся з Зяленскім у Італіі падчас саміту G7.
Перад сваім ад'ездам з Індыі Модзі прызнаўся, што хоча для Украіны найхутчэйшага заканчэння вайны.
Дэлі не раз заклікаў абедзве стораны канфлікту сесці за стол перамоў.
Візіт Модзі ў Маскву прыпаў на ракетны ўдар Крамля па лякарні “Ахматдзет” у Кіеве. Пасля гэтага ўдару прэм'ер-міністр Індыі зноў заклікаў Пуціна сесці за стол перамоў.
Упершыню СМІ паведамілі інфармацыю аб магчымым візіце Модзі ва Украіну адразу ж пасля ракетнага ўдару УС РФ па лякарні "Ахматдет".
СМІ пісалі аб тым, што Модзі гатовы перадаць пасланні паміж Пуціным і Зяленскім, пры гэтым яго краіна не будзе выступаць пасярэднікам для правядзення перамоў.