BE RU EN

Лукашэнка патрапіў у міжнародны скандал

  • 21.08.2024, 12:34

У Арменіі адказалі на словы дыктатара.

Лукашэнка ў інтэрв'ю расейскаму прапагандысту Яўгену Папову няўхвальна выказаўся пра армян.

«Каму армяне патрэбны акрамя нас? Нікому яны не патрэбныя. Няхай развіваюць сваю эканоміку і арыентуюцца на тое, што ў іх ёсць. Якая Францыя, які Макрон? Заўтра не будзе Макрона і ўсе забудуцца пра Арменію», - сказаў дыктатар.

Кіраўнік фракцыі Нацыянальнага Сходу Арменіі «Гонар маю» Айк Маміджанян адказаў на словы Лукашэнкі:

- Нікому, уключаючы Лукашэнку, няхай не здаецца, што з Арменіяй можна так размаўляць.

Адной з характэрных рыс нашай нацыі і дзяржавы было і будзе пачуццё ўласнай годнасці, і рана ці позна мы яе адновім.

Адзначым, раней прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ніколі не будзе наведваць Беларусь, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Лукашэнка.

Апошнія навіны