BE RU EN

УСУ разбілі брыгаду расейскіх марскіх пяхотнікаў у Курскай вобласці

  • 21.08.2024, 9:59

Шмат забітых і параненых.

Са звестак Z-пабліка "Паўночны канал", група 810-й гвардзейскай брыгады марской пяхоты УС РФ панесла страты ў Курскай вобласці. Гэта, як сцвярджаецца, адбылося ля вёскі Каўчук у Карэнеўскім раёне вобласці (25 км ад Льгова), заўважыў Telegram-канал ASTRA.

“З 810 брыгады паведамляюць, што яны патрапілі ў пастку ў лясным масіве каля Каўчука. Шмат 200-х і 300-х. Адпомсцім”, - сказана ў публікацыі.

У апісанні тг-канала сцвярджаецца, што ён звязаны з вайскоўцамі з групоўкі войскаў "Поўнач".

Апошнія навіны