У Менску нечакана прызямліліся тры самалёты Airbus
- 20.08.2024, 20:02
Нямецкае выданне расказала, што можа стаяць за гэтым таямнічым пералётам.
У канцы мінулага тыдня ў Менску нечакана прызямліліся тры самалёты Airbus A330 і адзін самалёт Airbus A320, паведамляе нямецкае выданне Focus.
Самалёты прыбылі з Егіпта і Турцыі. Належаць яны авіякампаніі Magic Air з Гамбіі. Пра яе стала вядомай у канцы мінулага года, калі гамбійцы набылі гэтыя самалёты (выпушчаныя ў пачатку 2000-х).
Пасажырскія рэйсы Magic Air ніколі не ажыццяўляла, а яе флот нават не пабываў у Гамбіі.
Нямецкая кампанія мяркуе, што гэта авіякампанія-пракладка, якую Расея выкарыстоўвае для абыходу санкцый, а самі самалёты апынуцца ў РФ.
У Менску з'явіцца адзіная дыспетчарская служба
Стала вядома, чым яна зоймецца.
Адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу ствараюць у Менску. Гэта вынікае з пастановы Менгарвыканкама, якая апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.
З дакумента вынікае, што ў склад службы ўвойдзе 21 арганізацыя - ад Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі і Менскай гарадской управы МНС да Нацыянальнага аэрапорта Менск і прадпрыемства "Мінсктранс".
У дакуменце сказана, што мэта праекта - забяспечыць магчымасць звяртацца па экстраную дапамогу на адзіны тэлефонны нумар 112, а таксама аператыўна рэагаваць на пагрозу або ўзнікненне надзвычайнай сітуацыі.
Паведамленні, якія паступяць на адзіны нумар, будуць аналізаваць і ў залежнасці ад іх характару накіроўваць у падраздзяленні ў надзвычайных сітуацыях або пераадрасоўваць у адпаведную арганізацыю горада, якая ўваходзіць у адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу.