«Хезбала» стукнула ракетамі па дзіцячай пляцоўцы ў ізраільскім пасёлку
- 27.07.2024, 21:37
Дзевяць дзяцей загінула, дзясяткі параненых.
У суботу, 27 ліпеня, а 19.30 на спартыўнай пляцоўцы ў пасёлку Маджаль-Шамс (тэрыторыя Ізраілю) узарвалася ракета «Хезбалы». Аб гэтым піша выданне 9tv.co.il са спасылкай на NWS news.
Як паведамляе МЗС Ізраілю, падчас выбуху загінулі дзевяць дзяцей, яшчэ 17 паранены. Усяго ж пацярпелі 34 чалавекі. Узрост пацярпелых – 10-20 гадоў, іх даставілі ў мясцовыя клінікі.
На месца здарэння адправілі эвакуацыйныя верталёты, машыны хуткай дапамогі і машыны інтэнсіўнай тэрапіі.
Пакуль незразумела, чаму атака адбылася менавіта на пасёлак, адзначае выданне.