CNN: Лекар Байдэна сустракаўся са спецыялістам па хваробе Паркінсона.
- 27.07.2024, 20:50
Спецыяліст наведваў Белы дом за апошні год не менш за восем разоў.
У пачатку года адбылася сустрэча паміж спецыялістам Кевінам Канардам, які спецыялізуецца на хваробе Паркінсана, і лекарам кіраўніка ЗША Кевінам О’Конарам. Пра гэта гаворыцца ў часопісе наведванняў Белага дома, паведамляе CNN.
У цэлым адміністрацыю прэзідэнта Канард наведваў не менш за 8 разоў, пачынаючы з ліпеня 2023 года да канца сакавіка 2024 года.
На фоне спекуляцый што да здароўя Джо Байдэна лекар Белага дома О'Конар пайшоў на беспрэцэдэнтны крок і апублікаваў ліст, у якім патлумачыў дэталі візітаў неўролага. Там гаворыцца, што Джо Байдэн сустракаўся з Канардам толькі ў рамках штогадовага агляду.
Да пандэміі і пасля яе Канар рэгулярна правяраў стан здароўя супрацоўнікаў Белага дома, між іншым прэзідэнта.
Прэс-сакратарка Белага дому Карын Жан-Пʼер расказала, што Байдэна тройчы наведваў неўрапатолаг за час яго прэзідэнцтва. У той жа час яна адмовілася растлумачыць, чаму і каго менавіта Кенард наведваў у Белым доме восем разоў за апошні год.
Жан-Пʼер удакладніла, што Байдэн ніколі не лячыўся ад хваробы Паркінсона і не прымаў лекаў ад яе.