Электравеласіпед уляцеў у аўтобус недалёка ад Ліды.
- 27.07.2024, 16:20
Веласіпедыст у бальніцы.
Электравеласіпед уляцеў у аўтобус у Лідскім раёне. ДТЗ адбылося сёння а 07:50 на 15 кіламетры дарогі «Ліпнішкі-Ліда».
46-гадовы мужчына ехаў на электравеласіпедзе па краі праезнай часткі дарогі правай паласы ў напрамку да Ліды. У нейкі момант ён не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і ўляцеў у аўтобус МАЗ, якім кіраваў 56-гадовы кіроўца. З пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці веласіпедыста даставілі ў бальніцу.
Паводле факта ДТЗ прызначана праверка, паведамляе ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.