У Расеі паліцыянты забілі ў пастарунку акупанта, які вярнуўся з Украіны
- 27.07.2024, 14:57
Яго скруцілі і білі электрашокерам.
Расейская паліцыя затрымала ў Махачкале Ахмеда Джабраілава, які вярнуўся з вайны супраць Украіны. У Савецкім РАУС яго білі электрашокерам і ўжывалі да яго сілу – мужчына загінуў. Пра гэта расказаў дагестанскі супольнік Шаміль Хадулаеў.
48-гадовага Джабраілава затрымалі яшчэ 9 ліпеня пасля скаргаў мясцовых жыхароў. Паводле іх словаў, ён у непрытомнасці забраўся на дах дома, бегаў з нажом і не пазнаваў бацькоў.
Выданне «Сапа» піша, што да ўдзелу ў вайне баец быў некалькі разоў асуджаны і ўжываў наркотыкі. Пасля вяртання з зоны баявых дзеянняў ён запіў.
Шаміль Хадулаеў апублікаваў відэа з камераў назірання ў аддзеле паліцыі. На кадрах відаць, што блізу 18.04 затрыманага завялі ў кабінет, з ім размаўлялі. Потым мужчына абмяк і споўз на падлогу. Блізу 18.10 паліцыянт стаў каленам на Джабраілава, яго трымалі чацвёра іншых сілавікоў. Яны таксама сталі на яго каленамі і наносілі ўдары электрашокерам. Адзін з сілавікоў пачаў скакаць на мужчыну. Праз пяць хвілінаў катаванняў Джабраілаў перастаў падаваць прыкметы жыцця, яму выклікалі медыкаў.
Выданне «Сапа» са спасылкай на крыніцы піша, што справу расследуе рэспубліканская ўправа СК.