BE RU EN

У Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны адразу на тры дні

  • 27.07.2024, 14:52

Моцны вецер вяртаецца.

Аранжавы ўзровень небяспекі праз непагадзь абвясцілі з нядзелі да аўторка. Адпаведнае папярэджанне апублікаваў «Белгідрамет».

Днём у нядзелю па заходняй палове краіны і ў Менску чакаюцца навальніцы і ўзмацненне заходняга ветру парывамі 15–20 м/с.

У панядзелак чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я: у многіх раёнах краіны і ў Менску ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі 15–22 м/с, раніцай і днём месцамі па краіне да 25–27 м/с; днём у многіх раёнах Беларусі і Менску моцныя дажджы.

У аўторак ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны і ў Менску захаваецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15–20 м/с.

Апошнія навіны