BE RU EN

«Людзі смяяліся ў слухаўку»

  • 27.07.2024, 14:32

Дэкан з альма-матар Лукашэнкі паскардзіўся, што абітурыенты не хочуць паступаць у БДСГА.

Гэтым летам у БДСГА не змаглі набраць неабходнай колькасці абітурыентаў на бюджэт, таму абвясцілі дадатковы набор. Уладзімір Гусараў расказаў, як абтэлефаноўваў бацькоў з заклікам, каб іх дзеці паступалі ў Горкі, і сутыкнуўся з рэзкай рэакцыяй з іх боку.

– Называюся: добры дзень, дэкан факультэта Беларускай сельгасакадэміі. І ў адказ у трубачку чуваць: «Ха-ха-ха, нецікава». Пытаю адну такую маму: «Чаму нецікава?» Адказ: «Маё дзіця што, няўдачнік, каб да вас ісці?» – расказаў Гусараў.

Дэкан звярнуўся да бацькоў паступілых і сказаў, што іх дзеці «не няўдачнікі».

Зрэшты, непапулярнасць ВНУ можна зразумець. Не кожны з бацькоў зычыць свайму дзіцяці скіравацца паводле размеркавання ў калгас на пяць гадоў.

Апошнія навіны