Дроны ўкраінскай выведкі «накрылі» стратэгічны бамбавік РФ
- 27.07.2024, 14:10
Адлегласць да аэрадрома – 1800 кіламетраў.
У суботу 27 ліпеня дроны ўкраінскай выведкі падбілі варожы далёкі стратэгічны бамбавік-ракетаносьбіт ТУ-22М3 на аэрадроме «Аленья» ў Расеі.
Пра гэта паведаміў суразмоўца «Украінскай праўды» ў Генеральнай управе выведкі Мінабароны Украіны
«У выніку аперацыі ГУР МА паблізу Аленягорска на ваенным аэрадроме "Аленья" ў месцы базавання стратэгічнай авіяцыі расейскіх акупантаў падбіты далёкі звышгукавы бамбавік-ракетанососьбіт ТУ-22М3», – расказалі выданню.
Адлегласць ад мяжы Украіны да месца спецаперацыі – 1800 кіламетраў.