BE RU EN

Расея ўдарыла па шахце ў Данецкай вобласці

  • 27.07.2024, 13:39

Падчас атакі там знаходзіліся 86 чалавек.

Расея абстраляла шахту ў Данецкай вобласці, пакуль там знаходзіліся 86 чалавек. У выніку загарэўся пажар. Пра гэта паведаміла Міністэрства энэргетыкі.

Паводле звестак Мінэнэрга, пасля абстрэлу з шахты вывелі на паверхню 84 чалавекі. Пакуль яшчэ двое застаюцца пад зямлёй.

Міністэрства запэўніла, што пажар ліквідаваны.

Апошнія навіны