BE RU EN

Расейцам пагражае акружэнне: Камандзір узводу УСУ расказаў пра сітуацыю на Данбасе

  • 27.07.2024, 13:20

У раёне Нью-Ёрка і горада Тарэцк прасоўванне ворага спыненае.

У расейцаў не атрымліваецца прасунуцца наперад у кірунку пасёлка Нью-Ёрк, размешчанага ў Тарэцкай гарадской тэрытарыяльнай грамадзе Бахмуцкага раёна Данецкай вобласці.

Такім меркаваннем падзяліўся камандзір узвода 95-й асобнай дэсантна-штурмавой Палескай брыгады Узброеных сілаў Украіны Станіслаў Красноў у эфіры канала «Кіеў24», піша unian.net.

Паводле ягоных словаў, у раёне Нью-Ёрка і горада Тарэцк прасоўванне ворага спыненае.

«Не думаю я, што ў іх далей атрымаецца прасунуцца наперад, тым больш, яны самі вельмі моцна рызыкуюць, так глыбока ўкліньваючыся ў нашу абарону ў кірунку Нью-Ёрка. Яны самі лёгка могуць патрапіць у акружэнне там», – расказаў абаронца.

Апошнія навіны