BE RU EN

У кожнага пятага дзіцяці ў Беларусі – лішняя вага

  • 27.07.2024, 12:29

У чым прычына?

Блізу 20 адсоткаў дзяцей у Беларусі маюць залішнюю вагу. Асноўныя прычыны – маларухомы лад жыцця і празмернасць вугляводаў у рацыёне. Пра гэта піша агенцтва «Менск-Навіны» са спасылкай на намесніка старшыні Прэзідыума НАН акадэміка Аляксандра Кільчэўскага.

Асноўную частку сярод дзяцей з залішняй вагой у Беларусі займаюць падлеткі ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў. Іх амаль 50 адсоткаў ад агульнай колькасці дзяцей з атлусценнем.

На здароўе чалавека і даўжыню ягонага жыцця ўплываюць умовы першай тысячы дзён яго жыцця. З іх 270 – ва ўлонні маці і 730 – пасля нараджэння.

Схільнасць да атлусцення перадаецца ў спадчыну. Калі на гэта пакутуе адзін з бацькоў, то рызыка ў дзіцяці павялічваецца ў два-тры разы. А калі абое бацькоў, то ў 15 разоў.

Апошнія навіны