BE RU EN

У расейскай Чэлябінскай вобласці прарвала дамбу

  • 26.07.2024, 21:45

Расейцы ратуюцца на дахах.

У расейскім горадзе Карабаш у Чэлябінскай вобласці прарвала дамбу. Расейцы ў зоне падтаплення вымушаныя хавацца на дахах дамоў.

Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ.

Расейскія ўлады паведамляюць, што змыццё плаціны даўжынёй 100 метраў адбылося праз моцныя ападкі і прыток вады да Кіялімскага вадасховішча.

Адзначаецца, што па ходзе руху вады знаходзяцца чатыры вёскі Кіялім, Мухаметава, Сактаева і Байдашава.

Апошнія навіны