BE RU EN

У Беларусі даражэюць цыгарэты

  • 26.07.2024, 20:39

Ужо з 1 жніўня.

З 1 жніўня некаторыя маркі цыгарэтаў стануць даражэйшымі. Пра гэта паведамляе Міністэрства падаткаў і збораў.

З апошняга павышэння кошту прайшоў месяц.

Рост закране толькі асобную прадукцыю фірмы «Тытунь-інвест». Так, на 15 капеек стануць даражэйшыя Camel Blue і Camel Yellow. Цяпер за іх давядзецца заплаціць Br6,1.

Аналагічны рост на 15 капеек у Camel Compact і Camel Compact Blue: яны будуць каштаваць Br5,75.

Таксама на 15 капеек вырас у кошце Richmond Compact Special Blue – з 1 жніўня пачак абыдзецца на Br5,65.

А вось адразу на 20 капеек падаражэлі цыгарэты Sobranie Caster: цяпер цэтлік за пачак будзе складаць Br7,40.

Дарэчы, у раздзеле з коштамі цыгарэтаў, якія вырабляюцца ў Беларусі, з'явілася новая кампанія – прадпрыемства называецца «АЛІДЗІ-Вест». Яно задэкларавала кошты двух відаў Kent Crystal.

Апошнія навіны