BE RU EN

Кіраўніца Нацбанка РФ заявіла пра вычарпанне апошніх рэзерваў эканомікі

  • 26.07.2024, 20:10

Цяпер у яе рэкордны перагрэў.

Рэзервы працоўнай сілы і вытворчых магутнасцяў у расейскай эканоміцы «практычна вычарпаныя», заявіла на прэс-канферэнцыі ў пятніцу кіраўніца ЦБ РФ Эльвіра Набіуліна, піша The Moscow times.

Паводле ейных словаў, цяпер эканоміка знаходзіцца ў стане «перагрэву», маштабы якога сталі рэкорднымі прынамсі за апошнія 16 гадоў.

Пры тым што расейскі ВУП павялічваецца на 5%, дзякуючы трыльённым уліванням у вытворчасць зброі, адначасова паскараецца інфляцыя: тэмпы росту коштаў у ліпені перавышалі 9% год да году і сталі самымі высокімі з лютага 2023 года.

Гэта сведчыць, што «эканоміка па-ранейшаму знаходзіцца ў стане значнага перагрэву», заявіла Набіуліна. Пры гэтым магчымасцяў нарасціць выпуск тавараў і паслуг у бізнэсу практычна не засталося. Дэфіцыт кадраў і магутнасцяў для вытворчасці «можа прывесці да сітуацыі, калі тэмпы росту эканомікі будуць запавольвацца, нягледзячы на ўсе спробы стымуляваць попыт», папярэдзіла кіраўніца ЦБ. «У сутнасці, гэта сцэнарый стагфляцыі, і спыніць яе можна будзе толькі коштам глыбокай рэцэсіі», – дадала яна.

Апошнія навіны