BE RU EN

Расейскае судна пранікла ў тэрытарыяльныя воды Фінляндыі

  • 26.07.2024, 17:42

Ідзе расследаванне.

Фінская Памежная служба расследуе несанкцыянаваны заход расейскага судна ў тэрытарыяльныя воды Фінляндыі. Пра гэта, як піша «Еўрапейская праўда», паведаміла Міністэрства абароны Фінляндыі.

Ведамства паведаміла, што падазрае расейскае судна ў тэрытарыяльным парушэнні марской акваторыі Фінляндыі ва ўсходняй частцы Фінскай затокі ў другой палове дня ў пятніцу, 26 ліпеня.

«Памежная служба расследуе гэты інцыдэнт і падасць далейшую інфармацыю па меры прасоўвання расследавання», – дадалі ў фінскім Мінабароны.

Там нагадалі, што апошні раз тэрытарыяльнае парушэнне зафіксавалі 10 чэрвеня, калі чатыры расейскія самалёты ўвайшлі ў паветраную прастору Фінляндыі.

Расследаванне інцыдэнту спынілі праз два тыдні праз адсутнасць складу злачынства.

Апошнія навіны