BE RU EN

Лукашысты выставілі на таргі маёмасць Эдуарда Бабарыкі

  • 26.07.2024, 14:21

Таргі прызначылі на канец жніўня.

На электронныя таргі пляцоўкі «Белюрзабеспечэнне» выставілі матацыкл Suzuki і легкавік Mercedes-Benz, якія належаць палітвязню Эдуарду Бабарыку — сыну Віктара Бабарыка. Таргі прызначылі на канец жніўня, адзначае «Зеркало».

SUZUKI VX 800 ЭДУАРДА БАБАРЫКІ. ФОТА: E-AUCTION.BY

Выстаўлены на гандаль матацыкл Suzuki VX 800 бардовага колеру, ён быў выпушчаны ў 1992 годзе. Яго рэгістрацыйны нумар 7939 АВ-7. На кузаве ёсць сколы і драпіны.

Таргі павінны прайсці 21 жніўня, прадаваць матацыкл пачнуць з 5 100 рублёў.

MERCEDES-BENZ GLC 300 Эдуарда Бабарыкі. ФОТА: E-AUCTION.BY

Таксама з малатка пускаюць універсал Mercedes-Benz GLC 300 блакітнага колеру. Аўто было выпушчана ў 2019 годзе. Рэгістрацыйны нумар аўтамабіля 0055 КР-7.

На лабавым шкле машыны ёсць расколіна. Аўкцыён таксама прызначаны на 21 жніўня, ён пачнецца са 118 000 рублёў.

Пра абодва транспартныя сродкі сказана, што пры інструментальным кантролі, дыягностыцы і разборцы магчыма выяўленне схаваных дэфектаў.

Завінавачаным значыцца Эдуард Віктаравіч Бабарыка. Маёмасць (аўтамабіль і матацыкл) была арыштаваная следчымі органамі, управай ДФР Камітэта дзяржкантролю. Накладзены арышт і забарона ўчынення рэгістрацыйных дзеянняў судовым выканаўцам.

Апошнія навіны