BE RU EN

У Францыі з меркаванняў бяспекі эвакуавалі «Еўрааэрапорт»

  • 26.07.2024, 14:04

Палёты спыненыя ў дзень адкрыцця Алімпіяды.

«Аэрапорт Базэля – Мюлуза» (Еўрааэрапорт), які размешчаны ў Францыі, эвакуавалі. Палёты прыпыненыя.

Пра гэта паведамляецца ў Twitter-акаўнт EuroAirport.

«З меркаванняў бяспекі тэрмінал давялося эвакуаваць, і цяпер ён зачынены. Палёты часова прыпыненыя. Просім пасажыраў звяртацца да сваіх авіякампаній для атрымання інфармацыі аб сваім рэйсе», - піша «Еўрааэрапорт».

На гэты момант прычыны эвакуацыі не ўдакладняюцца.

Трэба дадаць, што ў Францыі тым часам адбыўся маштабны збой у працы чыгункі. Улады сцвярджаюць аб магчымай дыверсіі.

Сёння, 26 ліпеня, у Францыі пачалася Алімпіяда-2024. Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў адбудзецца ў Парыжы.

Апошнія навіны