BE RU EN

Жыхары Гародні сталі ў чэргі, каб перарэгістраваць аўто

  • 26.07.2024, 16:37

Праз новыя абмежаванні на ўезд аўто ў ЕЗ.

У апошнія некалькі дзён каля рэгістрацыйнага падраздзялення ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама збіраюцца вялікія чэргі.

Кіроўцы імкнуцца барзджэй перааформіць аўтамабілі - гэта звязана з тым, што Польшча перастала пускаць аўто на беларускіх нумарах без уладальнікаў у салоне.

У дапамогу гарадзенскім супрацоўнікам нават накіравалі работнікаў з галоўнай управы, а працягласць работы рэгістрацыйнага падраздзялення павялічаная - цяпер яно адкрыта з 7.00 да 17.00.

Акрамя таго, у МУС сцвярджаюць, што супрацоўнікі пераафармляюць аўто за дзень, хаця згодна з законам яны могуць рабіць гэта на працягу сямі дзён.

Нагадаем, Латвія і Эстонія забаранілі ўезд на сваю тэрыторыю аўто з беларускімі нумарамі. Аналагічную забарону ўвяла і Літва, аднак да 16 жніўня аўто з уладальнікам усё яшчэ можна будзе ўязджаць у краіну.

Польшча ад поўнай забароны пакуль адмовілася, але ўвяла такую ж меру - праз мяжу прапускаюць толькі беларускія аўто з уладальнікам у салоне.

Апошнія навіны